Вход Регистрация
О насБиблиотека
детям
Читателям Филиалы Информационные
ресурсы
Новости
и события
Методическая
копилка
Краеведение Контакты Гостевая
книга
Усевалад Ігнатоўскі
 Усевалад Ігнатоўскі Жанр издания: бібліяграфічны дапаможнік
Год издания: 2016г.

Усевалад Макаравіч Ігнатоўскі – адзін з найбольш актыўных дзяр-жаўных дзеячаў, нацыянальна-культурнага адраджэння Беларусі. Ён быў выдатным вучоным, таленавітым педагогам і асветнікам, арганізатарам сістэмы народнай адукацыі.

Нарадзіўся У. Ігнатоўскі ў вёсцы Такары Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (зараз Камянецкі раён Брэсцкай вобласці) у сям`і настаўніка народнага вучылішча. Вучыўся ў Віленскім духоўным вучылішчы, Літоўскай і Магілёўскай духоўных семінарыях. Атрымаў добрую гіста-рычную адукацыю: быў спачатку студэнтам Пецярбургскага гісторыка-філалагічнага інстытута, а потым Юр`еўскага ўніверсітэта, які скончыў у 1911г.

У. Ігнатоўскі працаваў настаўнікам у Віленскай прыватнай гімназіі, выкладаў гісторыю і геаграфію ў Мінскім настаўніцкім інстытуце, быў старшынёй педагагічнага савета.

Кастрычніцкую рэвалюцыю вучоны прыняў не адразу, але пры гэтым для яго характэрна эвалюцыя грамадска-палітычных поглядаў.У 1915г. ён стварыў культурна-асветніцкую арга-нізацыю “Наш край”, якая імкнулася абудзіць нацыянальную свядомасць патрыятызму, а ў 1917г. яна была пераўтворана ў арганізацыю “Маладая Беларусь”, якая пасля стала Беларускай камуністычнай аргані-зацыяй, якую ўзначаліў вучоны.

Усевалад Макаравіч сумленна працаваў на карысць савецкай улады, беларускага народа, займаў адказныя партыйныя і дзяржаўныя пасады: быў наркамам земляробства, асветы, членам Бюро і загадчыкам агітацыйна-прапагандысцкага аддзела ЦК КП(б)Б, дэлегатам шэрага ўсесаюзных і ўсебеларускіх з’ездаў Саветаў, ува-ходзіў у склад Прэзідыумаў ЦВК БССР і ЦВК СССР.

Шмат сіл і энергіі патраціў ён на стварэнне вышэйшай школы і навучальных устаноў. У 1920-я гг. займаў пасады дэкана факультэта грамадскіх навук і педагагічнага факультэта, намесніка рэктара ў Беларускім дзяржаўным ўніверсітэце.

Пры яго ўдзеле ў 1922г. быў адкрыты Інстытут беларускай культуры, у 1928г. ён рэарганізаваны ў Беларускую акадэмію навук.  Усевалад Макаравіч Ігнатоўскі стаў першым яе прэ-зідэнтам.

Пры службовай занятасці Усевалад Макаравіч знаходзіў час для рас-працоўкі тэарэтычных праблем гіс-тарычнай навукі. Вучоны з`яўляецца аўтарам больш за 40 прац па гісторыі і культуры Беларусі, сярод з іх: “Кароткі нарыс гісторыі Беларусі”, “Гісторыя Беларусі ў XIX – пачатку XX сталецця”, “Каля магілы барацьбіта”, “1863 год Беларусі” і інш. Яго кнігі з`яўляліся асноўнымі падручнікамі ў вышэйшэх навучальных установах.

У канцы 1930г. пачалася актыўная крытыка гістарычных поглядаў У. Ігнатоўскага, беспадстаўныя абвіна-вачванні. Ён быў выключаны з пасады прэзідэнта акадэміі і з партыі. Не маючы магчымасці супрацьстаяць узрастаючаму націску 4 лютага 1931г. У. М. Ігнатоўскі скончыў жыццё самагубствам. Рэабілітаваны ў ліста-падзе 1990г.

    Памяць пра яго талент, любоў да роднай зямлі, адказнасць за лёс беларускага народа не адышла ў нябыт,  яны справядліва заслугоўва-юць высокай ацэнкі. У знак павагі і ўдзячнасці вучонаму, арганізатару навукі, грамадскаму дзеячу, патрыёту зямлі беларускай на былым будынку Інбелькульта устаноўлена мемары-яльная дошка.

За апошнія гады многа зроблена для вывучэння навуковай спадчыны У. М. Ігнатоўскага. З яго палітычнай і грамадскай дзейнасцю можна пазнаё-міцца ў наступных крыніцах інфармацыі:

 

 



Назад в раздел
© 2011. Каменецкая центральная районная библиотека им.В.М. Игнатовского