Вход Регистрация
О насБиблиотека
детям
Читателям Филиалы Информационные
ресурсы
Новости
и события
Методическая
копилка
Краеведение Контакты Гостевая
книга
Уладзімір Бядуля
Уладзімір Бядуля Жанр издания: бібліяграфічны дапаможнік
Год издания: 2017

1.pngЁсць людзі, якія з’яўляюцца гонарам нашай зямлі, чые імёны залатымі літарамі ўпісаны ў гісторыю. Уладзімір Бядуля з гэтай кагорты, працай заслужыўшы павагу і вернасць.
      Нарадзіўся Уладзімір Лявонцьевіч Бядуля 24 мая 1927 года ў вёсцы Падомша Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і селяніна. У дванаццаць год ужо ўмеў араць і касіць. З дзяцінства прыйшла любоў да зямлі, разуменне таго, што да яе трэба адносіцца з душой і павагай.
       У чэрвені 1941 года закончыў 7 класаў Дзмітровіцкай няпоўнай сярэдняй школы. У кастрычніку 1944 г. паступіў у Брэсцкае педагагічнае вучылішча.
     У студзені 1945 г. прызваны ў рады Савецкай Арміі. Быў курсантам вучэбна-стралковага палка (Разанская вобласць, Расія), працаваў бухгалтарам гаспадарчай часці, камендантам штаба. 
     Пасля службы ў арміі вучыўся ў Беларускім інстытуце механізацыі сельскай гаспадаркі на эканамічным факультэце. Працаваў у камсамольскіх органах г. Брэста. У 1951-1955 гг. быў другім сакратаром гаркама ЛКСМБ.
 2.png1 жніўня 1955 года быў накіраваны абкамам партыі як 30-тысячнік “для выкарыстання на пасадзе старшыні эканамічна слабага калгаса”. У Пінску прайшоў трохнядзельныя старшынёўскія курсы і 11 жніўня 1955 года зацверджаны намеснікам старшыні калгаса імя Молатава у в. Бушмічы Вярховіцкага сельсавета Высокаўскага раёна. 
    А праз паўгода, 21 лютага 1956 года Уладзімір Бядуля прыняў самы слабы калгас раёна “Савецкая Беларусь”. Людзям жылося тут несалодка. Паказчыкі былі настолькі нізкімі, што бывала па выніках года працаўнік яшчэ заставаўся вінаватым калгасу.
   У калгасным статку было 137 кароў, кожная з якіх у сярэднім за год давала 905 кг малака, ураджайнасць збожжавых – 5,9 ц/га, бульбы – менш за 60 ц.
     У якасці транспарту ў старшыні тады былі веласіпед ды падвода. Але ўсюды паспяваў, у кожны куточак заглядваў. Спецыялістаў у калгасе не было, даводзілася самому ўнікаць ва ўсе тонкасці тэхналагічнага працэсу. Паступова сталі плаціць за працадні не толькі збожжам і кармамі, але і грашыма.                             3.pngБядуля быў упэўнены, каб дабіцца станоўчых вынікаў, трэба ўдосталь накарміць жывёлу, мець высокія ўраджаі, рэгулярна плаціць людзям за работу. Увогуле, усе гэтыя задачы заставаліся актуальнымі заўседы, таму і ўдалося вывесці калгас у адзін з самых перадавых у рэспубліцы і па прыбытку, і па ўзроўню жыцця сяльчан.

4.pngУжо ў 1980-я гады ўдалося дасягнуць ураджайнасці бульбы больш як 400 ц/га, 50 ц/га збожжавых. З 1977 года больш дваццаці даярак сталі чатырохтысячніцамі. Дойны статак вырас з 137 да 1400 галоў, надоі – з 905 да 4 812 літраў малака ад кожнай каровы. 
   Менавіта ў “Савецкай Беларусі” першымі ў рэспубліцы пабудавалі цэнтр трансплантацыі эмбрыёнаў буйнай рагатай жывёлы і сталі фарміраваць высокапрадуктыўны статак кароў.
5.pngКалгас паступова стаў жыццёвым укладам вяскоўцаў. Для старшыні важна было стварыць тут такія абставіны, у якіх чалавек адчуваў бы ўвагу, упэўненасць і камфорт. Таму пабудаваў для сваіх працаўнікоў 72 кватэры, не ўзяўшы ў дзяржавы ніводнай пазыкі. 
6.pngЗ 1962 года пачалося будаўніцтва Палаца культуры ў вёсцы Расна. Палац быў спраектаваны на 500 месцаў брэсцкім архітэктарам Леанардам Маскалевічам і пабудаваны ў 1968 годзе. Па просьбе Бядулі аформіў інтэр’ер палаца мастак Аляксандр Кішчанка.
   Палац стаў сапраўды культурным цэнтрам. У ім выступалі Святаслаў Рыхтэр, Міхаіл Ульянаў, Юрый 7.pngЛевітан, Яўгеній Еўтушэнка, Бэла Ахмадуліна, Андрэй Вазнясенскі, Аляксандра Пахмутава. Гасцямі калгаснікаў былі артысты Вялікага тэатра СССР, Украінскі народны хор Рыгора Вяроўкі, Акадэмічны рускі хор Аляксандра Свешнікава, Рускі народны хор імя Пятніцкага, ансамбль “Песняры”. Больш за 100 вядомых артыстаў прыязджалі ў Расну на грандыёзны фестываль “Песня-87”. 
   Пры Палацы культуры адкрылася Раснянская дзіцячая музычная школа. З 1967-70 гг. дырэктарам музычнай школы працаваў вядомы музыкант і педагог Міхаіл Рыгоравіч Солапаў. 
    Невыпадкова, за развіццё і падтрымку культуры было наданне старшыні калгаса “Савецкая Беларусь” Уладзіміру Лявонцьевічу Бядулю ганаровага звання “Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР” у 1977 годзе. 
8 храм.pngАсобная гаворка аб велічным храме ў Расне. Новая царква была закладзена ў 1991 годзе на тым месцы, дзе да 1962 года стаяла драўляная цэркаўка. Будаўніцтва храма вялося ў тым ліку і за кошт ахвяраванняў калгаса “Савецкая Беларусь”. У 2002 годзе Патрыяршы Экзарх Усяе Беларусі Філарэт пры шматлікім духавенстве асвяціў храм, які атрымаў імя “Свята-Міхайлаўская царква”. 
    З 1989 па 1991 гг. Уладзімір Бядуля з’яўляўся  народным дэпутатам СССР, дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР дзвюх скліканняў, дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь у 1995-1996 гадах.
З 2006 – 2011 гг. з’яўляўся  ганаровым старшынёй калгаса “Савецкая Беларусь”.


9бюст.pngУ азнаменаванне працоўных заслуг паводле Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25. 02. 1997 г. у скверы перад гарадскім Домам культуры ў г. Каменец Брэсцкай вобласці ўстаноўлены бронзавы бюст У. Л. Бядулі. Бюст выкананы па праекту архітэктара Юрыя Казакова скульптарам Святланай Рыгораўнай Гарбуновай. 
10.pngУ 1985 годзе быў зняты дакументальны фільм “Здравствуйте, это Бедуля говорит” (рэжысёр Марына Галдоўская), у 2007 г. - дакументальны фільм Анатоля Алая “Владимир Бедуля”. Бядулі прысвечана паэма А. Вазнясенскага “Летающий мужик”, дакументальная аповесць А. Юрэнева “Летающий мужик” (2014).
      29 ліпеня 2017 года на 91 годзе Уладзімір Лявонцьевіч Бядуля пакінуў жыццё.

І хоць гады ляцяць імкліва,
Ды вечна будзе родны край!
А лёс у сейбіта шчаслівы,
Бо ёсць багаты каравай,
І ёсць яшчэ любоў людская,
І радасць першай баразны.
І Расна – вёсачка святая,
І подых свежае вясны.



Узнагароды і званні:



Двойчы Герой Сацыялістычнай Працы (08.04.1971; 23.05.1987)

 2 ордэны Леніна (08. 04. 1971; 23.05.1987)

 Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі 

 Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга 

 Ордэн Дружбы народаў

 Беларускі ордэн Францыска Скарыны

 Медалі

 Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1977)


01.png    02.png     03.png    04.png    05.png    




Літаратура:

Юренев, Андрей. Летающий мужик [Текст] : документальная повесть о дважды Герое Социалистического Труда Владимире Леонтьевиче Бедуле / А. Юренев. - Минск : Торгово-финансовый союз "БТФС", 2014. - 359 с.

Бедуля Владимир Леонтьевич // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. Мн., 2006. Т. 2. С. 226.

Бядуля Уладзімір Лявонцьевіч // Беларуская літаратура : у 18 т. Мн., 1996. Т. 3. С.393.

Бедуля Владимир Леонтьевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Мн., 2009. Т. 1, кн. 1. С. 67.

Бедуля Владимир Леонтьевич // Кто есть кто в Республике Беларусь. 2005. Мн., 2005. Т. 2. С. 29.

Бедуля Владимир Леонтьевич // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биогр. справ. Мн., 2014. С. 166.

Бядуля У. Л. // Памяць : Камянецкі раён. Мн., 1997. С. 434.

Илларионова, Л. Притяжение земли / Л. Илларионова // Вечерний Брест. 2009. 13 ноября. С. 3.

Уладзімір Бядуля – ганаровы грамадзянін Брэсцкай вобласці // Навіны Камянеччыны. 2009. 5 снежня.

Гуринович, И. Неистовый Бедуля / И. Гуринович // Советская Белоруссия. 2006. 28 февраля. С. 5.

Шиманский, М. Мудрый белорус / М. Шиманский // Рэспубліка. 2006. 18 лютага. С. 7.

Сітуха, У. Споведзь пра Бядулю : урывак з паэмы / У. Сітуха // Заря. 2004. 26 июня. С. 4.

Новік, Г. Бронзавы Бядуля як запавет нашчадкам / Г. Новік // Навіны Камянеччыны. 1997. 19 лістапада.














                                         






















Назад в раздел
© 2011. Каменецкая центральная районная библиотека им.В.М. Игнатовского