Вход Регистрация
О насБиблиотека
детям
Читателям Филиалы Информационные
ресурсы
Новости
и события
Методическая
копилка
Краеведение Контакты Гостевая
книга
«Чытаем любiмыя вершы»

   Бібліятэкары Камянецкай дзiцячай бiблiятэкi правялі для юных чытачоў час выразнага чытання вершаў беларускiх паэтаў «Чытаем любiмыя вершы».
   У атмасферы добразычлівасці гучалі вершы, прысвечаныя прыгожым краявідам роднай зямлі В. Жуковiча «Няма даражэйшай зямлi», Я. Коласа «Наш родны край», Я. Купалы «Мой край», А. Пiсьмянкова «Продкi», М. Чарота «У вырай», Г. Бураўкiна «Алеся i лес», З. Верас «Чароўны край», П. Пранузы «Мая дарагая святыня» і іншых.
   Дзеці не толькі пачыталi вершы, але і паўдельнічалі ў конкурсах і мiнi-віктарынах, адгадвалі загадкі, перакладалi словы з рускай мовы на беларускую. Затым пазнаёміліся з гісторыяй выдання часопiса «Вясёлкі», дзе друкуецца шмат вершаў беларускіх паэтаў, даведалiся аб яго цікавых і пазнавальных артыкулах.
   Асаблівую ўвагу наведвальнікаў бібліятэкары звярнулі на кніжную выставу «Творы беларускiх пiсьменнiкаў-дзецям», на якой былі прадстаўлены кнігі па гісторыі беларускай мовы, беларускія часопісы, творы беларускіх аўтараў — як класікаў, так і сучаснікаў.

DSC09805.JPGDSC09801.JPG

DSC09803.JPGDSC09802.JPG

DSC09793.JPGDSC09794.JPGDSC09796.JPGDSC09798.JPG

© 2011. Каменецкая центральная районная библиотека им.В.М. Игнатовского