Вход Регистрация
О насБиблиотека
детям
Читателям Филиалы Информационные
ресурсы
Новости
и события
Методическая
копилка
Краеведение Контакты Гостевая
книга
Белавежская пушча

1.jpg На зямлі ёсць нямала цудоўных тварэнняў прыроды, якія з’яўляюцца сімвалам цэлых краін. Для Беларусі такім сімвалам стала Белавежская пушча – адзін з самых старэйшых і самых тытулованных запаведнікаў у свеце, буйнейшы масіў старажытных лясоў з багацейшай флорай і фаўнай, адзін з важнейшых аб’ектаў прыроднай спадчыны Еўропы і Беларусі.  

   Белавежская пушча прайшла розныя перыяды станаўлення і развіцця. На працягу стагоддзяў гаспадары пушчы і адносіны да яе мяняліся. Белавежская пушча неаднаразова падвяргалася нашэсцю татараў і нямецкіх рыцараў, станавілася вотчынай і месцам палявання князёў, польскіх каралёў, рускіх цароў, якія наведваліся сюды цэлымі світамі. У выніку, над асобнымі відамі мясцовай фаўны навісла пагроза знішчэння. 

   Словазлучэнне  “Белавежская пушча” упершыню з’явілася ў польскіх і літоўскіх граматах у 1409 годзе. Менавіта з такой назвай пушча ўвайшла ў гісторыю і вядома ўсяму свету. Гісторыя самой  Белавежскай пушчы  паходзіць з глыбінь вякоў. Упершыню аб гэтай мясцовасці і плямёнах (неўрах), якія насялялі берагі рэк Нарэў і Лясной, згадваецца ў “Гісторыі”  Герадота (у V ст. да н.э.), а як старэйшы некрануты лес пушча згадваецца яшчэ ў Іпацьеўскім летапісе 983 года.
      4.jpgЗ 1409г. Белавежская пушча вядома як ахоўная прыродная тэрыторыя. Князь Ягайла аб’явіў яе запаведнай, а права палявання пакінуў за сабой і сваім братам Вітаўтам. Для правядзення паляванняў было неабходна захаваць яе запаведны характар, для гэтага пушча была зябяспечана добрай сістэмай аховы, якая пастаянна ўдасканальвалася.  
   У 1413 годзе, калі адбылось аб’яднанне Літвы з Польшчаю, пушча перайшла ў польскае ўладанне. У гэты час былі ўстаноўлены строгія правілы аховы дзікіх жывёл, але польскія каралі Жыгімунд  I, Стэфан Баторый, Аўгуст III – пераўтварылі пушчу ў месца сваіх паляванняў. У 1538 годзе пры Жыгімундзе I быў прыняты закон “Аб захаванні лясоў і паляванні”, а ў 1541 годзе ўтвораны паляўнічы  заказнік для аховы зуброў. У 1557 годзе быў прыняты першы Лясны статут пушчы. З гэтага часу пачалося прамысловае асваенне багаццяў старажытнага лесу. У 1636 - 1641гг. дзяржавай была праведзена рэвізія лясніцтваў, якая атрымала назву “Ардынацыя каралеўскіх пушчаў у лясніцтвах ВКЛ”. Белавежская пушча была падзелена на тры участкі: Арэшкаўскую, Дзмітраўскую, Фалеўскую. У выніку чаго, перагледжаны межы пушчы і правы карыстання яе багаццямі.    Александр_III_на_охоте_в_Беловеже_в_августе_1894.jpg
   Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Белавежская пушча адыйшла да Расійскай імперыі. Пушча заставалася месцам палявання саноўных асоб, што прывяло да скарачэння пагалоўя жывёл, а мядзведзі і бабры былі знішчаны зусім. У 1802 годзе 
Аляксандрам I выдадзены ўказ аб забароне палявання на зубра, а з 1809 года стаў праводзцца іх рэгулярны ўлік. У 1842 – 1847гг. у пушчы было праведзена першае сур’ёзнае лесаўпарадкаванне. Яна была падзелена на 5 лясніцтваў, у склад кожнага з іх уваходзіла па 2 аб’езды і 12 абходаў. Вялася рэгулярная падкормка зуброў. У 1861 - 1862гг. прайшло другое лесаўпарадкаванне, пасля якога пачаўся дасканалы ўлік ляснога фонда. У 1864 годзе з Германіі для далейшага развядзення завезены алені, якія дагэтуль былі вынішчаны.     2.jpg
 У 1888 годзе Белавежская пушча перайшла ва ўласнасць царскай сям’і, пасля чаго развіццё паляўнічай гаспадаркі значна актывізавалася. У XIX – XX ст. асабліва інтэнсіўнай стала тэма  вырубкі лесу. Так, толькі ў 1839 г. для марскога ведамства з пушчы вывезена 3000 найбольш буйных дубоў і сосен ва ўзросце не менш 300 – 400 год. Вялікі ўрон нанеслі Першая сусветная і савецка-польская войны. Пушча аказалася ў зоне нямецкай акупацыі. Масава забіваліся жывёлы: былі знішчаны лані, рэзка скарацілася пагалоўе ласёў, касуль, аленяў, а ў 1919 годзе быў забіты апошні зубр.
    У 1939 годзе Белавежская пушча ўвайшла ў склад БССР і на яе тэрыторыі быў арганізаваны Беларускі дзяржаўны запаведнік “Белавежская пушча”. (Далейшая гісторыя Белавежскай пушчы будзе праследжана ў наступнай краязнаўчай даведцы “75 гадоў з часу абвяшчэння нацыянальным паркам “Белавежская пушча”, дзяржаўнай прыродаахоўчай установы” (1939)).
   Больш за шэсць соцен гадоў мінула з тых пор, калі ў Белавежскай пушчы быў устаноўлены запаведны рэжым, але яна і сёння такая ж, як і ў тыя далёкія часы. Пры адным згадванні аб пушчы, у кожнага ўзнікае вобраз самой Прыроды, Чысціні, Існасці і бязмежнасці Часу. 


                                              Матэрыял падрыхтавала  Табольчык Ларыса Мікалаеўна, бібліёграф 

Спіс літаратуры:
 1.     Белавежская пушча : вытокі запаведнасці : матэрыялы  беларус.-пол. навук. нарады “Аб устанаўленні даты ўвядзення запаведнага рэжыму на тэрыторыі Белавежскай пушчы”, 24 лістап. 2006 г., Нац.парк “Белавежская пушча”, в.Камянюкі (Беларусь) / Дзярж. прыродаахоўн. установа «Нац. парк “Белавежская пушча”». 2-е выд. Брэст: Альтэрнатыва, 2008. 104 с.: іл.
2.  Белавежская пушча =Беловежская пуща = Belovezhskaya Pushcha: [фотаальбом] / уклад. В. Гардзей. 2-е выд. Минск: Литература и Искусство, 2007. 159 с.: фат.
3.   Белавежская пушча // Памяць: Камянецкі раён . Мінск., 1997. С.47-65.
4.  Белавежскае дзіва = Belovezhsky miracle: да 600-годдзя ўсталявання запаведнага рэжыму Белавежскай пушчы: фотаальбом / [уклад. і аўт. тэксту І.І.Бышнёў, М.Д.Чэркас]. Мінск: Беларусь, 2009. 309 [2] с.: фат.
5.  Карцов, Г.П. Беловежская пуща, 1382-1902: исторический очерк / Георгий Карцов. Минск: Беларусь, 2007. 295 с.: ил.
6.  Семаков, В. Мечта о первобытном лесе / Вячеслав Семаков, Валерий Риппергер. Брест: Альтернатива, 2009. 368 с.: ил.
7.  Семаков, В.В. Беловежская пуща: страницы истории / В.В.Семаков, Н.Д.Черкас. Брест: Альтернатива, 2007. 100 с., [4] л. цв. ил.: фот.
8.  Семаков, В.В. Беловежская пуща, 1902-2002 / В.В.Семаков. Минск: Ураджай, 2002. 230, [2] с.: ил.
9.  Атрощенко, В. Беловежская пуща: зона заповедности  увеличена / Виктория Атрощенко // Заря. 2013. 1 октября. С.8.
10. Павловский, Б. Ягайло: свой среди своих : [польский король Ягайло в истории Беловежской пущи] / Борис Павловский // Вечерний Брест. 2012. 26-28 декабря. С.7.
11. Доўнар, А. Белавежская пушча ў XVI – XVIII стст.: асноўныя вехі гісторыі / А. Доўнар // Беларускі гістарычны часопіс. 2010.  №6. С. 3 -17.
12. Гілевіч, М. Запаведны напеў: Белавежская пушча: шлях праз стагоддзі / М. Гілевіч // Беларуская думка. 2009. №10. С.108-113.
13. Чулицкий, С. Беловежская летопись // Вокруг света в Беларусь. 2009. №9. С.38-45.
14. Борисов, О. Беловежская пуща – летопись длиною в 600 лет / Олег Борисов // Родная прырода. 2009. №2. С.14-16.
15. Бачай, В. Шэсць стагоддзяў запаведнасці / В.Бачай // Навіны Камянеччыны. 2009. 7 кастрычніка.
16. Літвінаў, М. Запаведную частку Белавежскай пушчы павялічаць больш чым удвая / М. Літвінаў // Звязда. 2009. 17 лютага.
17. Хлыстун,  Л. Белавежская біясфера / Лілія Хлыстун // Беларусь. 2007. №7. С. 38-40: фат.
18. Бамбиза, Н. Новые страницы истории Беловежской пущи: места заповедные / Н. Бамбиза // Народная  газета. 2007. 9 лістапада. С. 12. Окончание. Начало: № 201.
19. Бурак, З. Таямнічы свет Белавежскай пушчы: у запаведным краі шануюць мінуўшчыну, не губляюцца ў сучаснасці і маюць вялікія планы на перспектыву / З. Бурак // Звязда. 2007. 22 снежня. С. 2, 7.
20. Краўчук, Р. Белавежская пушча: учора і сёння / Р. Краўчук // Навіны Камянеччыны. 2006. 23 верасня. С.7-8.
21. Ломсадзе, Л. Заповедная даль Беловежи / Лилия Ломсадзе; фото Петра Костромы // Беларуская думка. 2003. №5. С.179-185.


   

 

© 2011. Каменецкая центральная районная библиотека им.В.М. Игнатовского