Вход Регистрация
О насБиблиотека
детям
Читателям Филиалы Информационные
ресурсы
Новости
и события
Методическая
копилка
Краеведение Контакты Гостевая
книга
Слова роднае – запаветная спадчына
   (Сцэнарый Дня, прысвечанага беларускай кнізе)
Вядучы: Кніга – радасць для кожнага чалавека. Той, хто чытаў яе, становіцца разумным і мудрым, шмат аб чым ведае, і жыццё яго робіцца цікавым і змястоўным.
 Вядучы: А ведаеце, хто напісаў самую першую беларускую кнігу? Даўно гэта было, калі людзі на нашай зямлі жылі і размаўлялі па беларуску, а пісаць і чытаць не мелі магчымасці. I знайшоўся адзін вельмі добры і разумны чалавек, які сказаў: "Будзе ў беларускага народа свая кніга!" I звалі таго чалавека Францыск Скарына.
Цяжка прыходзілася Францыску, бо злыя людзі казалі: "Навошта беларускім людзям яшчэ і кніга? Няхай будуць цёмнымі і неразумнымі!" Але Скарына дабіўся свайго і надрукаваў кнігу на беларускай мове. А ў той кнізе былі такія словы: "Звяры, што ходзяць у пустыні, маюць ямы свае. Птушкі, што лятаюць у паветры, маюць гнёзды свае. Рыбы, што плаваюць у моры і рэках, чуюць норы свае. Гэтак жа і людзі, дзе нарадзіліся і ўскормленыя, да таго месца вялікую ласку маюць".
   Дзякуючы Францыску Скарыну людзі могуць самі чытаць і вучыць сваіх дзяцей.
   3 той пары, калі жыў Францыск Скарына, мінула многа часу, але ўдзячныя людзі не забылі яго. I мы таксама будзем помніць гэта імя. У горадзе Полацку ёсць помнік Францыску Скарыну, а ў Мінску самы прыгожы праспект носіць яго імя.
                           (Зрабіць агляд беларускіх кніг)
Вядучы: Давайце з вамі прачытаем паэтычныя радкі з верша М. Танка:

... Усіх гадуюць нас матчыны казкі.
Яны вучаць родную мову любіць,
3 няпраўдай змагацца, а з праўдай дружыць
І аб недасяжным і сонечным марыць.


   Сапраўды, з самых малых год казка ішла і жыла побач з намі. Яна захапляла нас святлом незвычайнага, неверагоднага, фантастычна-
га. А ці ведаеце вы казкі? Гэта высветліць наша віктарына.
                             “Прадоўжы назву”.
Вядучы: Прадоўжыце назвы беларускіх народных казак.
―Каток - ….‖ ―Піліпка-….‖ ―Сцізорык ….‖
―Пшанічны ….‖ ―Каза-….‖ ―З рога ўся….‖
―Лѐгкі….‖ ―Залаты ….‖ ―Ад крадзенага ….‖
(Залаты лабок, сынок, зламаўся, каласок, манюка, многа, хлеб, птах, не пасыцееш).
                              “Пазнай казку”.
Вядучы: Я прачытаю вам урывак з казкі, а вы павінны адгадаць, што за казка. Дык вось, пачынае казка казацца...
1. Дзед пытаецца ў казы:
- Каза мая, козачка, дзе была? Што ты ела, што піла?
(“Каза-манюка”)
2. Падбегла да яго курачка:
- Што з табою, Петрусѐк? Чаму ты ляжыш і не дыхаеш?
- Ой, – стогне пеўнік, – бобінкай падавіўся…
(“Як курачка пеўніка ратавала”)
3. - Ці не пачаць мне, бацька, валоў красці? — кажа сын. — Работа гэта лѐгкая, і кожны дзень з мясам буду. Растаўсцею і сам, як вол.
(“Ад крадзенага не пасыцееш”)
4. Нельга мне старэць, — думаў цар. — Цяпер усе мяне баяцца, ніхто пярэчыць не смее… I, каб нічога не нагадвала пра старасць, загадаў цар забіваць усіх старых.
(“Залаты збан”)
5. Дачуўся Сцѐпка, што аканом шукае пасланца да пана, прыйшоў да яго і кажа:
— Пашліце мяне — я ўмею з панам гаварыць.
 “Сцізорык зламаўся”)
6. - Не шкодзіла б цяпер і капусты паспытаць. Вастры, дзеду, тапарок, едзь у лясок, стукні ў дубок.
(“Каток – залаты лабок”)
                            У казачнай карціннай галерэі.
Вядучы: Уявіце сабе, што мы з вамі знаходзімся ў казачнай карціннай галерэі. Але партрэты ў ѐй не намаляваны фарбамі, а апісаны словамі. Па слоўнаму партрэту вы павінны пазнаць героя казкі.
1. ―Нідзе не была. Нічога не ела, нічога не піла. Толькі як бегла праз масток, ухапіла кляновы лісток, а як бегла ля крынічкі, ухапіла кропельку вадзічкі‖ (Каза-манюка)
2. ―Не! Гэтая работа занадта марудная і цяжкая. Лепш парай мне, чалавеча, як лягчэй ежу здабываць...‖ (Воўк, “Лѐгкі хлеб”)
3. ―Затое нос які ў мяне! Моцны, цвѐрды. Прыгожы. А ў цябе што за нос – смех адзін! Чарвяк, а не нос!‖ (Гусак, “Пшанічны каласок”)
4. ―Палажыла жонка палена ў калыску ды давай калыхаць і спяваць:
- Люлі, люлі, сынок, з белымі плячыцамі, з чорнымі вачыцамі‖
(Піліпка-сынок)
5. ―Схітрыў ці не схітрыў, а стог сена за пагодай накасіў. Ды і шкура ад вашых воўчых зубоў цэлая засталася‖. (Хітры вол)
Вядучы: У многіх казках героі перапісваюцца, атрымліваюць адзін ад аднаго самыя розныя пасланні. Я зараз буду чытаць лісты казачных герояў, а вам трэба сказаць, хто і каму іх паслаў, у якой казцы вы чыталі такое пасланне.
1. ―Гэй, каза, збірай манаткі,
     Уцякай хутчэй ты з хаткі,
     Бо вунь дзед ідзе,
     Ён касу нясе...‖ (Пеўнік, “Каза-манюка”.)
3. -Дзеду, дзеду, што табе трэба?
    - Добра, дзед, едзь дахаты, будзе сала. (Каток,“Каток–зал.лаб.”)
4. ―Дык вось, каму слава, таму і булкі. А вы, гультаі, ідзіце прэч        адгэтуль! Ко-ко-ко! Дзеткі, бяжыце сюды хутчэй‖.
(Курачка Сакатушка гусаку і індыку, “Пшанічны каласок”.)
5. ―Вось ѐн падманшчык! Палі ў печы яго. Каб да абеду гатовы быў‖ (Баба Яга сваѐй дачцэ, “Піліпка-сынок”)
6. ―Баран, баран, я цябе з’ем‖. (Воўк, “Лѐгкі хлеб)
7. ―Людзі ж кажуць, паночку, што як топішся, дык і за брытву ўхопішся. Як загарэўся панскі свінушнік, дык аканом загадаў і на жарабцы ваду вазіць‖. (Сцѐпка, “Сцізорык зламаўся”)
                                           Разгадайце 
1. Назва казкі, у якой пеўнік выгнаў казу з зайкавай хаткі : ―Каза-…‖.(Манюка)
2. Галоўная гераіня казкі, якая выдавала сябе за салаўя.(Варона).
3. Што спякла курачка Сакатушка ў казцы ―Пшанічны каласок?(Булкі)
5. Каго выгнала каза-манюка са сваѐй хаткі?(Зайчыка)
7. Знакаміты гультай са сказкі ―Пшанічны каласок, сябар гусака(Індык)   
            
    ( Падвядзенне вынікаў)

Вядучы: Падарожжа ў казку закончана, але казка заўсѐды з намі, варта толькі разгарнуць кнігу.      

Вучаць кнігі радзіму любіць,
I сумленнымі, добрымі быць.
Вучаць кнігі старых шанаваць,
I цудоўныя казкі казаць.
I спяваць, мудрасці і чысціні,
І святлейшымі робяцца дні.
Зоркі-літары свецяць ўначы,
I ад ведаў нам дораць ключы.

© 2011. Каменецкая центральная районная библиотека им.В.М. Игнатовского