Вход Регистрация
О насБиблиотека
детям
Читателям Филиалы Информационные
ресурсы
Новости
и события
Методическая
копилка
Краеведение Контакты Гостевая
книга
Навукова-практычная канферэнцыя «Краязнаўства – новыя гарызонты ў дзейнасці бібліятэк»


   22 лістапада ў Камянецкай цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшла навукова-практычная канферэнцыя «Краязнаўства – новыя гарызонты ў дзейнасці бібліятэк». 
   Адкрыла канферэнцыю дырэктар сістэмы Хухлаева Л. А., падкрэсліўшы значнасць бібліятэк ў пошуку, захаванні і распаўсюджванні краязнаўчай  інфармацыі.
Праграмна-праектную дзейнасць бібліятэк сістэмы па краязнаўству агледзела загадчыца аддзела маркетынгу Жэдзік Г.П. 
   Адлюстраваннем шырокага спектра пашукова-даследчай дзейнасці стаў даклад метадыста Трафімчук Н.Н. «Князь Уладзімір Васількавіч – заснавальнік г. Каменца». 
   Актыўны ўдзел у канферэнцыі прынялі супрацоўнікі бібліятэк-філіялаў. Тэматыка прадстаўленых дакладаў прысвечана гісторыі малой радзімы: «Род Манькоўскіх з в. Хадасы: цікавыя факты» (Хадасоўская с/б), «Храм Узвіжання Хрыста Гасподняга в. Амелянец – помнік драўлянага дойлідства» (Амелянецкая с/б), «Станіслаў Аўгуст Панятоўскі – апошні кароль Рэчы Паспалітай» (Воўчынская с/б) , «Дварцова-паркавы ансамбль Сапегаў-Патоцкіх – жамчужына Берасцейшчыны» (Высокае ГБ). 
   Загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі  Супруновіч  С. Г. прэзентавала дзейнасць гісторыка-краязнаўчага Цэнтра  Камянецкай ЦРБ ім. У. М. Ігнатоўскага і падзялілася вопытам работы ў краязнаўчым накірунку.
   Напрыканцы канферэнцыі яе ўдзельнікі наведалі музей «Камянецкая башня».

10.jpg9.jpg8.jpg

7.jpg6.jpg5.jpg

3.jpg2.jpg1.jpg


© 2011. Каменецкая центральная районная библиотека им.В.М. Игнатовского