Вход Регистрация
О насБиблиотека
детям
Читателям Филиалы Информационные
ресурсы
Новости
и события
Методическая
копилка
Краеведение Контакты Гостевая
книга
Янка Маўр (10 мая - 135 гадоў з Дня нараджэння).

Янка Маўр.jpg    Янка Маўр - гэта псеўданім дзіцячага беларускага пісьменніка.  Сапраўднае яго імя -  Іван Міхайлавіч Фёдараў.
    Нарадзіўся Іван Фёдараў 10 мая 1883 г. у Лібаве (Латвія), дзе ў той час яго бацька, адстаўны салдат з беззямельных сялян, працаваў у мясцовым порце.
Пасля смерці бацькі сям'я пераехала на радзіму маці ў вёску Лебанішкі, размешчаную ў глухім лесе на мяжы Літвы і Беларусі.  Скончыўшы пачатковую школу, Янка паступіў у рамеснае вучылішча ў Каўнасе. Пасля яго заканчэння  Фёдараў паступіў у Панявежскую настаўніцкую семінарыю, з якой яго выключылі за ўдзел ў гуртку рэвалюцыйна настроенай моладзі.
      Здаўшы ў 1903 г. экзамены экстэрнам, Янка прыступае да працы памочнікам настаўніка. У 1906 г. удзельнічаў у нелегальным з'ездзе рэвалюцыйна настроеных беларускіх настаўнікаў, за што быў аддадзены пад суд і пазбаўлены права выкладаць у школе. Толькі ў 1911 г. у Івана Фёдарава атрымліваецца заняць пасаду настаўніка ў Мінскай прыватнай гандлёвай школе. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. ён працаваў у школах Мінска, выкладаў гісторыю і геаграфію. 
   З 1930 г. Янка Маўр цалкам прысвячае сябе літаратурнай дзейнасці, працуе ў Дзяржаўным выдавецтве Беларусі.  Яго першая аповесць "Чалавек ідзе" (1927) пра першабытных людзей задумвалася спачатку як навучальны дапаможнік. Пасля чытацкага поспеху аповесці пісьменнік працягваў працаваць у жанры дзіцячай прыгодніцкай і навукова-пазнавальнай літаратуры, фактычна стаўшы заснавальнікам гэтага кірунку ў беларускай літаратуры. 
   Стaн здapoўя нe дaзвoлiў aўтapy aжыццявiць запланаванае 3 жніўня 1971г. Янкі Маўра не стала. За аповесці “У краіне райскай птушкі”, “Сын вады”, “Палескія рабінзоны”, “ТВТ”, “Шлях з цемры”, раман “Амок” лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (пасмяротна, 1972).

    Выказванні з твораў пісьменніка.
  • З роспачы кідацца ва ўсе бакі – апошняя справа.
  • Усё на свеце можна абярнуць на карысць чалавеку.
  • Прадбачыць – гэта не значыць раскіснуць.

© 2011. Каменецкая центральная районная библиотека им.В.М. Игнатовского