Вход Регистрация
О насБиблиотека
детям
Читателям Филиалы Информационные
ресурсы
Новости
и события
Методическая
копилка
Краеведение Контакты Гостевая
книга
ПЦПИ

Брэснік Марцін.jpg   Брэснік Марцін (1946, Нью-Ёрк (Амерыка), музыкант, кампазітар. Патомак выхадцаў з г. Высока-Літоўск Камянецкага раёна. Маці Рослін Брэснік (Колнэр) пакінула радзіму ў 1929. Усе астатнія сваякі Колнэраў засталіся ў Высока-Літоўску і ўсе загінулі ў гета ў час нямецка-фашысцкай акупацыі. Марцін Брэснік скончыў Вышэйшую школу музыкі і мастацтваў універсітэта Хартфорд (1967), Стэнфардскі ўніверсітэт, музычную Акадэмію ў Вене. Прафесар і каардынатар кафедры кампазіцыі ў Ельскай школе музыкі, выкладчык у кансерваторыі Сан-Францыска (1971-1972) і Стэнфардскага ўніверсітэта (1972-75). У апошні час у Мельнбурскім універсітэце і музычным каледжы ў Манесе. Член Амерыканскай акадэміі мастацтва і літаратуры (2006). У 1995 наведаў радзіму сваіх продкаў г. Высокае. У памяць аб загінуўшых у гета напісаў Струнны квартэт № 1 “Visokelitovsk” (1968), квартэт “Going HomeVisoke, My Jerusalem” (2010).

Літаратура:
1. [Мартин Бресник] // Высокое / Ю. Сахарчук [и др.]. Брест, 2012. С. 126-130.

© 2011. Каменецкая центральная районная библиотека им.В.М. Игнатовского