Дошчык Дзмітрый Раманавіч (05.01.1935, с. Хмелева Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці – 03.01.2014), выкладчык рускай мовы і літаратуры. Скончыў БрПІ (1956). Выкладчык рускай мовы і літаратуры Варанцэвіцкай СШ Іванаўскага раёна (1956-1960); метадыст , школьны інспектар Камянецкага раённага аддзела адукацыі (1960-1961); загадчык аддзела народнай адукацыі Камянецкага райвыканкама (1973-1987); дырэктар, выкладчык выяўленчага мастацтва Камянецкай СШ № 2 (1987-2001). Заслужаны настаўнік БССР. Узнагароды: медалі “За доблесную працу”, “Ветэран працы”. Самадзейны мастак.