Вход Регистрация
О насБиблиотека
детям
Читателям Филиалы Информационные
ресурсы
Новости
и события
Методическая
копилка
Краеведение Контакты Гостевая
книга
ПЦПИ
Туркоў Анатоль Савельевіч
турков4.jpg

   Анатоль Савельевіч Туркоў нарадзіўся 1 кастрычніка 1949 года ў горадзе Камянцы Брэсцкай вобласці ў шматдзетнай сям’і. Бацька Анатоля Савелій Меркулавіч падлеткам страціў бацькоў: маму забіла маланка, бацька загінуў у першы дзень вайны. Савелій быў прызваны на фронт, ваяваў, быў паранены. Мяркуючы па імёнах у іх родзе, магчыма, паходзіў са старавераў, якія пераехалі на Віцебшчыну з Расіі. Пасля вайны асеў у нашых краях. Тут і сустрэў сваё каханне — Надзею Мікалаеўну Кузьміч, родам з Трасцяніцы, з сям'і моцных сялян. У 1947 годзе яны пажаніліся і сталі будаваць дом у Камянцы. Праз год нарадзілася старэйшая дачка Лена. Яшчэ праз год - Анатоль. Усяго Савелій і Надзея нарадзілі, выгадавалі і выхавалі шасцярых дзяцей. Жылі, як і многія ў пасляваенныя гады, бедна і цяжка, і бацькі з малых гадоў прывучалі дзяцей да працы, а старэйшых – клапаціцца пра малодшых. Трымалі гаспадарку: карову, каня, птушку. Мама дамаўлялася з суседзямі, у якіх таксама былі каровы, і Лена з Толікам па чарзе (у пачатковых класах яны вучыліся ў розныя змены) пасвілі іх на выгане.
   Пасля 3-га класа бацькі аддалі Анатоля ў Высокаўскую школу-інтэрнат, а праз год туды ж – і малодшага сына. Там Толя Туркоў актыўна займаўся спортам (хадзіў у секцыі па лёгкай атлетыцы і баскетболе) і іграў у духавым аркестры. Музыкам, адзіным у інтэрнаце, выдаваліся белыя кашулі, і яны адразу вылучаліся сярод іншых дзяцей. "Вялікія рэпетыцыі праходзілі ў парку на сцэне па нядзелях, – успамінае Анатоль. - Мы ішлі туды адразу пасля сняданку. Пачыналі граць, і на гукі аркестра з усіх вулачак горада сыходзіліся людзі. Сядзелі на лаўках перад сцэнай, танцавалі, кружыліся парамі ... я памятаю гэтыя нядзелі да апошняга імгнення. Яны былі напоўнены святлом і радасцю». турков1.jpg
   Першыя альбомныя замалёўкі Анатоль Туркоў зрабіў у Высокаўскай школе-інтэрнаце . Школа была на тэрыторыі сядзібы графіні Пелагеі Патоцкай, а стары англійскі парк, закладзены ў 1816 годзе вельмі ўражваў юнага мастака “маляўнічасцю і эмацыйнай насычанасцю”. Пазней пачаў пісаць карціны, на якіх — прырода, родны Камянец, Белавежская пушча.
   Старэйшыя класы Анатоль сканчаў ужо ў Камянцы. Актыўна займаўся гандболам, валейболам, баскетболам і шматбор'ем. Наогул са спортам сябраваў вельмі доўга — да 44 гадоў выступаў на спаборніцтвах за зборную раёна.
   Адначасова займаўся малюнкам, жывапіссю і лінагравюрай у студыі выяўленчага мастацтва пад кіраўніцтвам Заслужанага настаўніка Беларусі Дзмітрыя Раманавіча Дошчыка. Хлопчыкам, згадвае, бегаў на рэчку Лясную, зачаравана назіраў, як там сусед змешвае фарбы на палітры. “Неяк падышоў і спытаў, чым ён займаецца? — успамінае з усмешкай Анатоль Савельевіч. — З таго часу і завязалася наша сяброўства з Фёдарам Іванавічам Дарашэвічам. Які гэта быў выдатны чалавек! Вельмі просты, адкрыты. Часта запрашаў мяне ў госці, мы разам пілі гарбату і шмат гаварылі пра незвычайную прыгажосць нашага краю, пра мастацтва, фарбы, мастакоў... Пэўна, тыя дзіцячыя ўражанні і вызначылі мой жыццёвы выбар — стаць жывапісцам”.
  турков.jpg Мастацкай адукацыі Анатоль Савельевіч не атрымаў, трэба было працаваць, каб забяспечваць сям’ю, дзе ён застаўся старэйшым. З 1966 па 1968 гг. працаваў рабочым і экспедытарам.
   З 1968 па 1970 гг. праходзіў тэрміновую вайсковую службу ў г. Пушкіне Ленінградскай вобласці (Расія). З 1970 па 1975 гг. працаваў газаэлектразваршчыкам у Камянцкай ПМК.
   У 1973 г. узяў шлюб з Галінай Мікалаеўнай Ярмак, якая працавала бібліятэкарам, затым загадчыцай метадычнага аддзела Камянецкай цэнтральнай раённай бібліятэкі. У шлюбе мае дачку Таццяну і сына Дзмітрыя.
   З 1975 па 1989 гады Анатоль Туркоў кіраваў раённай мастацкай майстэрняй, быў членам абласнога мастацкага савета ўпраўлення культуры. З 1989 па 1992 гг. прыняты на пасаду старшыні мастацкага кааператыва “Узор”. З 1992 года працаваў мастаком КУМПП ЖКГ “Камянецкая ЖКГ”.
   Анатоль Савельевіч у складзе групы скульптараў вырабіў помнікі загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны ў г. Камянцы, вёсках Лескі, Трасцяніца, Падбела, Мінкавічы, Седруж, у Прускаўскім лесе, манументальныя знакі “Саўгас-камбінат «Белавежскі» і «Колас». Гэтыя работы знаходзяцца на тэрыторыі Камянецкага раёна і добра захаваліся. Праведзеная праца была ацэненая і ў 1985 г. Анатоль Туркоў сумесна з калегам стаў пераможцам Усесаюзнага конкурсу па афармленні раённых цэнтраў да 40-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
    Анатоль Туркоў прыклаў нямала намаганняў пры падрыхтоўцы Камянца да 700-годдзя. Яго рукамі выканана мастацкая частка манументальнага знака на ўездзе ў Камянец і Камянецкі раён з боку Брэста.
    У 2004 годзе Анатоль Туркоў прыняты ў Беларускі Саюз майстроў народнай творчасці. У 2007 г. увайшоў у састаў Савета абласнога аб’яднання майстроў народнай творчасці “Скарб”. турков3.jpg
    Творы Анатоля Туркова выкананы алеяй і акварэллю. Яго творам ўласцівыя выразнае каларыстычнае і кампазіцыйнае рашэнне, насычанасць паветрам і святлом: “Санаторый “Белая вежа”. Панскае возера”, “Высокаўскі парк”, “Восень у Голым Барку”, “Камянец зімой”, “Родны Камянец”, “У падножжы Белай Вежы”, “Над ракой Лясной г. Камянец”.
    З дрэвам Анатоль Савельевіч працуе болей 40 гадоў. Пачынаў з пано, гравюр і маленькіх фігурак. На пачатку 1970-х ад Юрыя Кісялёва ён навучыўся рабіць гравюры па таніраваным фоне. “Тэхніка характэрная толькі для рэгіёну Белавежскай пушчы, яе Юрый Іосіфавіч сам распрацаваў, — удакладняе мастак. — Твор, дарэчы, робіцца ў адзіным экземпляры”. Больш, на жаль, прафесійна асвоіць такую тэхніку гравіроўкі, акрамя Анатоля, ніхто не змог, “хоць многія спрабавалі”.
    Прыцягваюць увагу работы майстра, выкананыя ў гэтай своеасаблівай тэхніцы: “Зубры Белавежскай пушчы”, “Белавежская пушча. Гравюра па таніраванаму фону”, “Паляванне на кабана”. У рэспубліканскім конкурсе "Лепшы беларускі сувенір" Анатоль Савельевіч заняў 3-е месца за работы на тэму Белавежскай пушчы, выкананыя ў гэтай тэхніцы.
     Стыль Анатоля Туркова, як разьбяра, вельмі своеасаблівы. Ён адточвае кожную дэталь з любоўю і густам, а сюжэтам сваіх творчых работ часцей за ўсё выбірае свет жывой прыроды рэгіёна Белавежская пушча.
Прыярытэтным напрамкам творчасці Анатоля Савельевіча з'яўляецца стварэнне паркавай скульптуры і малых архітэктурных формаў. Сакрэты разьбы па дрэве ён спасцігаў самастойна, грунтуючыся на мастацкіх дасягненнях беларускай традыцыйнай культуры. Майстар плённа працуе з дрэвам на пленэрах, майстар-класах, семінарах, удзельнічае ў розных святах і фестывалях, выставах і аглядах рознага ўзроўню. Стварыў шмат вобразаў: “Эліза Ажэшка” (2023, Каробчыцы), “Лелікаўская сваха” (2020, Дывін), “Ефрасіння Полацкая”, “Сварог”, “Лявон” (у в. Каробчыцы Гродненскага раёна), “Ціхан”, (у г. Пінску), “Скульптура М. Тарасюка” (у в. Стойлы Пружанскага раёна), “Мадонна” (у Волі Ухрускай (Польшча), “Паэтэса” (у Тухове (Польшча), “Рыцар” (у Макавішчах Камянецкага раёна), “Мацярынства” (у Высокім Маларыцкага раёна), “Скульптурная кампазіцыя Сароцні” (у Драгічынскім раёне), “Святое сямейства” (у Ноненроце (Германія) і шмат іншых.
    Рэальныя гістарычныя асобы. Ці цяжка надаць дрэву рысы канкрэтнага чалавека? — Гэта няпроста. Звычайна аргані­затары пленэру клічуць на ты­дзень, за гэты час з выдаткаванага матэрыялу патрэбна зрабіць заказ. Лішняе адсячэш — назад не прыклеіш. А калі асоба гістарычная, трэба яшчэ паспець прачытаць пра абста­віны яе жыцця, паглядзець партрэты, каб атрымалася падабенства. Кара­леву Аўстрыйскую рабіў з ­вялікага куска дубу — 1,3 метра ў ­дыяметры і вышынёй 2,5 метра. Каб толькі вы­раўняць ніз, затраціў цэлы дзень. На адну скульптуру звычайна расходуецца 5 літраў паліва для бензапілы, а Цэцылія «з’ела» ажно 25! Яе ­можна ўбачыць у скверы ў Ружанах. Касцюш­ка застаўся ў Жабінкаўскім раёне, у мясцовым музеі — гэта таксама праца з пленэра. А вось Ціхан Пратаса­віц­кі, герой с «Пінскай ­шляхты», стаіць каля пінскага тэатра. У гэтым выпадку найскладаней было не з тварам, а з фразай героя «А хрын тобі ў вочы», якая ідзе па нізе скульптуры. Быць ёй ці не быць, вырашалі на ўзроўні кіраўніка горада.
  турков5.jpg Невычэрпны энтузіязм і арганізацыйныя здольнасці майстра праявіліся ў супрацоўніцтве з актыўнымі ўдзельнікамі аб’яднання аматараў мастацтваў рэгіёна “Белавежская пушча” і Брэстчыны “Тур”, якое Анатоль Савельевіч узначальвае з 2008 года. Ён стопрацэнтна мае сувязь з тым пасылам продкаў, які спраўдзіўся. Бо здольнасці і моцныя рысы характару — гэта пра яго, народнага майстра Беларусі Анатоля Туркова. “Сугучнасць з маім прозвішчам — хіба што ўскосная, — удакладняе Анатоль Туркоў. — Туры, сцвярджаюць даследчыкі, раней жылі ў нашых пушчанскіх лясах, ды іх знішчылі гадоў 300 таму. І мы вырашылі даць сімвалічную назву “Тур” сваёй суполцы майстроў народнай творчасці рэгіёна Белавежскай пушчы: каб наша творчасць не знікла з Зямлі, як некалі апошні продак зубра”.
   Геаграфія паркавай скульптуры, створанай таленавітымі рукамі майстра, неабсяжна! Гэта амаль усе раённыя цэнтры і вядомыя мястэчкі Берасцейшчыны, абласныя цэнтры краіны, блізкае і далёкае замежжа. Польшча, Літва, Украіна, Расія, Германія і Швецыя могуць ганарыцца сапраўднымі творамі манументальнага мастацтва разьбяра, Народнага майстра Беларусі Анатоля Савельевіча Туркова. Шматлікія творчыя камандзіроўкі не даюць яму доўга затрымлівацца дома, але ж у кожным яго творы, слове, учынку адчуваецца любоў да малой радзімы, да Камянеччыны.
    Анатоль Савельевіч вельмі ўдзячны лёсу, які звёў яго з майстрам. А ў 2005-м, калі адзначаліся сотыя ўгодкі Фёдара Дарашэвіча, у гонар старэйшага сябра і як знак прызнання яго заслуг перад землякамі, мастацтвам, Анатоль вырабіў з дрэва памятны знак. Вучань узяўся праводзіць і штогадовыя пленэры, прысвечаныя памяці настаўніка і дбае пра стварэнне Дома-музея мастака. “Людзі сыходзяць і, на жаль, сёння многія жыхары Камянца не ведаюць нават, што вялікі жывапісец жыў у нашым горадзе, — разважае ён. — А яго дом, пабудаваны без адзінага цвіка ў канцы XIX стагоддзя, добра захаваўся. Мы хочам зрабіць яго Домам-музеем, размясціць там карціны майстра з відамі Камянца: іх сястра мастака падарыла гораду”.
   Анатоль Туркоў — чалавек, які знаходзіцца ў пастаянным пошуку, удасканальвае сваё майстэрства і паспяхова рэалізуе свае творчыя ідэі ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Прынцыповасць, сур’ёзнасць, патрабавальнасць да сябе, прафесійныя навыкі і ўменне арганізаваць работу — адметная пазіцыя майстра.
   За плённую працу і неацэнны ўклад у справу прапаганды беларускага народнага мастацтва ў 2016 годзе Анатолю Савельевічу Туркову прысвоена званне «Народны майстар Рэспублікі Беларусь”, ён неаднаразова ўзнагароджваўся граматамі, дыпломамі, падзячнымі лістамі. У 2019 годзе яму прысвоена званне “Ганаровы грамадзянін Камянецкага раёна”.

                 ЛІТАРАТУРА

1. Туркоў Анатоль Савельевіч // Памяць : Камянецкі раён: гіcт. дак. хронікі гарадоў i р-наў Беларусі / рэд.-склад.: Г. П. Парафянюк, Р. Я. Смірнова. Мінск, 1997. С. 512.
2. Турков Анатолий Савельевич // Кто есть кто в Республике Беларусь. 2009. Мінск, 2009. С. 236.
3. Турков Анатолий Савельевич // Каменецкому району 70 лет : брошюра / Отдел идеологической работы Каменецкого районного исполнительного комитета. Каменец, 2010. С. 35.
4. Валасюк, Л. Камянецкі майстар разьбы па дрэве / Л. Валасюк // Непрыдуманыя партрэты : мастакі i літаратары, народныя майстры i дойліды Берасцейшчыны / Лявон Валасюк. Брэст, 2014. С. 234—235.
5. Яско, А. Золотые руки мастеров / Алена Яско // Сельская газета. - 2024. — 31 августа (№ 100). — С. 17 : фот. — Народный мастер Беларуси из г. Каменца Анатолий Турков получил титул "Мастер — Золотые руки" на VIII Международном фестивале этнокультурных традиций "Зов Полесья".
6. Трибулева, Е. Образ, воплощенный в дереве / Елена Трибулева // Навіны Камянеччыны. - 2023. — 26 жніўня (№ 34). — С. 8 : фот. — Об участии народного мастера Беларуси Анатолия Туркова в XII пленэре резчиков по дереву в Коробчицах Гродненской области.
7. Трибулева, Е. Магия родного края / Елена Трибулева // Навіны Камянеччыны. - 2023. — 9 снежня (№ 49). — С. 12 : фот. — Выставка работ Народного мастера Беларуси Анатолия Туркова открылась в Каменецкой детской школе искусств.
8. Трибулева, Е. Стеклодув и барышня с собачкой / Елена Трибулева // Навіны Камянеччыны. - 2022. — 20 жніўня (№ 34). — С. 25 : фот. — Народный мастер Анатолий Турков стал одним из участников XX областного пленэра резчиков по дереву в Телеханах.
9. Мощик, С. Сигизмунд Август, глашатай, купец... / Сергей Мощик // Вечерний Брест. - 2022. — 27 мая (№ 21). — С. 4. — О пленэре резчиков парковой скульптуры "Візітоўкі гасціннага Бярэсця" в рамках конкурса ландшафтного искусства.
10. Новик, Г. 80 ступеней вверх / подготовила Галина Новик // Навіны Камянеччыны. - 2020. — 25 студзеня (№ 4). — С. 2. — А. Туркову присвоено звание «Почетный гражданин Каменецкого района».
11. Трибулева, Е. Анатолий Турков: "Я всегда был слишком принципиальным" / Елена Трибулева // Навіны Камянеччыны. - 2020. — 22 лютага (№ 8). — С. 18.
12. Оскирко, И. Скульптуры из дуба / Иван Оскирко // Заря. - 2020. — 15 августа (№ 66). — С. 9. — О работах народного мастера, резчика по дереву Анатолия Туркова в Дивине Кобринского района.
13. Трибулева, Е. Музыка застывшая в дереве : [о юбилейной выставке Анатолия Туркова] // Навіны Камянеччыны. - 2019. — 12 кастрычніка. — С. 10.
14. Павловский, Б. Увековечат в дереве : [о работе резчиков по дереву А. Туркова и Н. Скляра над скульптурной композицией в память о погибших жителях д. Сороцни Дрогичинского района] / Борис Павловский // Вечерний Брест. – 2018. – 24 августа. – С. 4.
15. Туркова, Т. Мы перамаглі!: [пра ўдзел сям'і Турковых у абласным свяце-конкурсе "Грай гармонік! Звіні прыпеўка!" у Парэччы Пінскага раёна] / Таццяна Туркова // Навіны Камянеччыны. - 2018. — 9 чэрвеня (№ 23). — С. 20.
16. Трибулева, Е. Рыцарь по дереву : в Бресте открылась выставка работ народного мастера Беларуси Анатолия Туркова / Елена Трибулева // Вечерний Брест. - 2018. — 16 февраля (№ 7). — С. 4.
17. Троцюк, Д. Экспозиция Туркова в Бресте : [о выставке Анатолия Туркова в Художественном музее Бреста] / Денис Троцюк // Навіны Камянеччыны. - 2018. — 2018. — 24 лютага (№ 8). — С. 8.
18. Рагін, Я. Нацыянальны сувенір: хто ты і дзе ты? / Яўген Рагін // Культура. – 2017. – 22-28 ліпеня (№ 29). – С. 4.
19. Кунашко, А. В гостях у народного мастера : [в мастерской А. С . Туркова] / Анна Кунашко // Навіны Камянеччыны. - 2017. — 21 студзеня (№ 3). — С. 19.
20. Туркова, Т. Возрождение батлейки : [о возрождении батлейки мастерами и членами общественного объединения "ТУР"] / Татьяна Туркова // Навіны Камянеччыны. - 2017. — 6 студзеня (№ 1). — С. 6.
21. Строцкая, Г. Когда дерево вдохновляет : [о резчике, народном мастере А. Туркове] / Галина Строцкая // Беларускі час. - 2016. — 28 октября - 3 ноября (№ 42). — С. 23.
22. Туркова, Т. Праслаўляе родны край : [А. Туркоў на 13 абласным пленэры разьбяроў у Малых Сяхновічах Жабінкаўскага раёна] / Таццяна Туркова // Навіны Камянеччыны. - 2016. — 22 кастрычніка (№ 43). — С. 6.
23. Кондратьева, Т. Сказка, вырубленная с плеча : [восьмой международный пленэр резчиков по дереву в усадьбе "Коробчицы "] / Татьяна Кондратьева // Рэспубліка. - 2016. — 20 жніўня. — С. 6.
24. Туркова, Т. Яго дрэва жыцця : [пра народнага майстра, разьбяра А. С. Туркова] / Таццяна Туркова // Навіны Камянеччыны. - 2016. — 12 сакавіка (№ 11). — С. 6.
25. Трибулева, Е. Полку народных прибыло: [А. Туркову и М. Кравчинской из Каменецкого района присвоено звание народных мастеров] / Елена Трибулева // Вечерний Брест. - 2016. — 12 февраля (№ 12). — С. 2.
26. Туркова, Т. "Сцежкамі Міколы Тарасюка" / Татьяна Туркова // Навіны Камянеччыны. - 2015. — 30 мая. — С. 23.
27. Туркова, Т. Ля "Лукамор'я" дуб зялены... : [А. Туркоў — сярод лепшых у адборачным этапе конкурсу эскізаў кампазіцый для ўдзелу ў Міжнародным фестывалі драўлянай скульптуры "Лукамор'е"] / Таццяна Туркова // Навіны Камянеччыны. - 2014. - 15 сакавіка. - С. 7.
28. Деревянная свадьба удалась : [ганаровымі дыпломамі ўзнагароджаны Анатоль Туркоў i Ірына Кушнярук за ўдзел у III Міжнародным пленэры разьбяроў] // Навіны Камянеччыны. - 2011. - 22 жніўня.
29. Храмы на картинах : [Анатоль Туркоў адзначаны дыпломам I ступені за ўдзел у абласным конкурсе мастацкіх работ "Храмы Берасцейшчыны”] // Навіны Камянеччыны. - 2011. - 27 красавіка.
30. Ад Камянца i да ўскраін : [аб прыняцці А.Туркова ў саюз народных майстроў Беларусі] // Навіны Камянеччыны. - 2005. - 2 лютага.
31. Mipoнчык, M. Незвычайныя ўмельцы : [пра А.Туркова майстра народнай творчасці] / Мікалай Мірончык // Літаратура i мастацтва. - 2005. - 2 жніўня.- С. 12.



Человек многогранного творчества и таланта.jpg

© 2011. Каменецкая центральная районная библиотека им.В.М. Игнатовского