Вход Регистрация
О насБиблиотека
детям
Читателям Филиалы Информационные
ресурсы
Новости
и события
Методическая
копилка
Краеведение Контакты Гостевая
книга
ПЦПИ
Ваўчок Мікалай Уладзіміравіч

Ваўчок Мікалай Уладзіміравіч.jpg   Ваўчок Мікалай Уладзіміравіч (29.12.1964, г. Камянец Брэсцкай вобласці), беларускі скульптар. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя Глебава і Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Абараніў дыплом праектам помніка М. Карповічу. Удзельнік рэспубліканскіх выстаў з 1987. Працуе ў галіне станковай скульптуры, схільнасць да філасофскіх і гістарычных тэм. Найбольш вядомыя творы: “Сузіральнік” (1988), “Легенда ў гатычным стылі” (1989), “Крылаты” (1990), “Ахвярны” (1991), “Музыка” (1992). Стварыў у дрэве скульптуры шасці апосталаў для алтара касцёла св. Сымона і Алены ў Мінску. У 1997 г. эміграваў у Канаду. Працуе ў кинаіндустрыі ў Ванкуверы, дзе працуе над дэкарацыямі да кінастужак. “Большой и добрый великан”, “Мотив”, “Люди Икс-3”, “Ночи в музее-3”, “Однажды в сказке”, “Идущий к рассвету”.  Вядучы скульптар у фантастычным серыяле “Затерянные в космосе”.

   Літаратура:
1. Памяць: Камянецкі раён. Мн., 1997. С. 508.
2. Янкина, А. Николай Волчок: каменчанин в Голливуде / А. Янкина // Навіны Камянеччыны. 2017. 8 ліпеня. С. 8.
3. Трибулева, Е. Наши люди в Голливуде. Уроженец Каменца создает декорации для “фабрики грез” / Елена Трибулева // Вечерний Брест. 2017. 16 июля.

© 2011. Каменецкая центральная районная библиотека им.В.М. Игнатовского