Вход Регистрация
О насБиблиотека
детям
Читателям Филиалы Информационные
ресурсы
Новости
и события
Методическая
копилка
Краеведение Контакты Гостевая
книга
ПЦПИ
Зарэцкі Пётр Васільевіч

В.П.Зарэцкі.jpg    Пётр Васільевіч Зарэцкі нарадзіўся 6 мая 1935 года ў в. Навіцкавічы Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Са слоў мастака: “ З дзяцінства марыў стаць мастаком. Не хадзіў яшчэ ў школу, а ўжо маляваў. Калі не было алоўка, то замест яго выкарыстоўваў спаленую запалку. Калі заканчваў Камянецкую сярэднюю школу, то ўжо цвёрда ведаў: буду толькі мастаком”.
    У 1961 годзе Зарэцкі скончыў Кішынёўскае мастацкае вучылішча і адразу паступіў у Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут на аддзяленне станковага жывапісу. Вучыўся ў У. П. Сухаверхава. У 1964 г. уладкаваўся на Брэсцкі камбінат “Мастацтва”. Амаль увесь час быў старшынёй прафкама. Паралельна займаўся творчасцю. У 1969 годзе скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута. Прымаў удзел ва ўсесаюзных, рэспубліканскіх выставах з 1966 года. З 1994 года  - член Брэсцкага абласнога аб’яднання “Беларускі саюз мастакоў”.

Зубры.Сям`я.jpg

Пётр Зарэцкі працаваў у галіне станковага і манументальна-дэкаратыўнага жывапісу. У свае работы мастак укладваў усю сваю душу, талент, думкі, таму яго жывапісныя творы заўсёды выглядаюць свежымі, яскравымі, напоўненымі цёплым лірычным настроем:  “Партрэт беларуса” (1964), “Лета, вадапой”, “Агарод, капуста” (1970), “Ішоў атрад па беразе” (1977), “Вадаспад Ківач”, “Малдаўская восень”, “Цыганка”, “Малдаўскі дворык”, “Стары млын”, “Жаночы партрэт” (1990), “Хата Яўгенні Янішчыц. Вёска Рудка Пінскага раёна” (2002), “Лістапад” (2005).
    Пётр Зарэцкі паходзіць з цудоўнага краю, які завецца Белавежскай пушчай. Таму так часта мастак звяртаўся да пушчанскай тэмы, да Камянеччыны: “Белавежская пушча”, “Зубры. Сям’я” (2009), “Палессе майго дзяцінства” (1985), “Рака Лясная”, “Купалле”, “Бацькоўская хата”, “Камянец. Царква Сімяона-Столпніка”. Мастак выканаў шэраг пано “Сэрца на далоні”, “Радзіма, мая дарагая, красуйся і ў сэрцы жыві”, “Францыск Скарына”, шэраг плакатаў і паштовак.
Петр Зарецкий Каменец. Церковь Симеона-Столпника. 1996г..jpg    Тэма чалавека-працаўніка ў творчасці Пятра Васільевіча займала адно з важнейшых месц. На карціне “Старая мельніца” мастак перадаў настрой цішыні сельскага пейзажа. Любоў да людзей і прыроды можна адчуць ва ўсіх творах Пятра Зарэцкага. Цікавую гісторыю мае карціна “Партрэт беларуса”, якая ўвасабляе збіральны вобраз беларускага селяніна. Гэты персанаж мае рэальнага прататыпа – дзеда-паляшука. Перад тым, як пачаць пазіраваць мастаку, стары апрануўся ў нацыянальную вышытую даматканую сарочку, з прымашкамі і прыбауткамі расказваў пра сваё жыццё ў вёсцы. Заслугоўваюць увагі іншыя партрэтныя работы мастака “Жаночы партрэт” (1990), “Партрэт капітана Івана Мікалаевіча Зубачова” (1975), партрэты Я. Купалы, Я. Коласа.
    Творы мастака знаходзяцца ў музеях Мінска, Брэста, Пінска і ў замежных прыватных калекцыях. За актыўную творчую дзейнасць і асабісты ўзнёсак у развіццё нацыянальнага мастацтва Пётр Зарэцкі ўзнагароджаны медалём Беларускага саюза мастакоў “За заслугі ў выяўленчым мастацтве”.
    Пётр Васільевіч быў удзячны жыццю за тое, што мара дзяцінства здзейснілася. Ён стаў мастаком па прызванні і сутнасці. Памёр Пётр Зарэцкі 18 красавіка 2013 года, пахаваны ў вёсцы Шышова.  

  Літаратура:  

1. Зарецкий Пётр Васильевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Т. 1. Брестская область : в 2 кн. Минск, 2009. Кн. 1. С. 393.  
2. Зарэцкі Пётр Васільевіч // Памяць: Камянецкі раён. Мінск, 1997. С. 509.
3. Валасюк, Л. Запатрабаванне душы мастака : [пра П. В. Зарэцкага] / Лявон Валасюк // Валасюк Л. Непрыдуманыя партрэты. Брэст, 2014. С. 72-75.
4. Пётр Зарэцкі // Мастакі Брэстчыны : альбом-каталог / склад.: М. П. Кузьміч / Брэст, 2010. С. 52.
5. Пётр Зарецкий // Художники Брестчины. 50 лет : альбом-каталог / авт.-сост. Б. Крепак [и др.]. Минск, 1997. С. 30.
6. Мусевіч, Г. Мастакі Камянеччыны : [Зарэцкі Пётр] // Георгій Мусевіч. Слоўнік Камянеччыны : [Рукапіс]. Камянец, 2010.

 

© 2011. Каменецкая центральная районная библиотека им.В.М. Игнатовского