У 2026 г. спаўняецца:
- 750 гадоў з часу заснавання г. Камянца (1276)
- 750 гадоў з пачатку будавання КАМЯНЕЦКАЙ ВЕЖЫ, помніка абарончага дойлідства, унесенага ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь (Камянец; 1276)
- 150 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА СЯРГЕЕВІЧА НАЗАРЭВІЧА (1876, м. Камянец Брэсцкага павета - ?), удзельніка трох рускіх рэвалюцый, партыйнага і савецкага работніка, настаўніка
- 110 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ АНТОНАВІЧА НЕСЦЯРУКА (1916, Камянецкі р-н, в. Грушаўка), кіраўніка антыфашысцкага падполля на Камянечччыне ў гады Вялікай Айчыннай вайны
- 70 гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ АЛЯКСАНДРАВІЧА КАДУШКІНА (1956, Камянецкі р-н, в. Камянюкі - ?), юрыста, кандыдата гістарычных навук
- 40 гадоў з часу адкрыцця БЕЛАВЕЖСКАЙ сельскай бібліятэкі (1986, Камянецкі р-н)
- 70 гадоў з часу адкрыцця КАРАЛІНСКАЙ сельскай бібліятэкі (1956, Камянецкі р-н)
- 75 гадоў з часу адкрыцця СТАЎСКАЙ сельскай бібліятэкі (1951, Камянецкі р-н)
- 15 гадоў з часу пабудовы ХРАМА ПАКРОВА ПРАСВЯТОЙ БАГАРОДЗІЦЫ (6.10.2011, Камянецкі р-н, агр. Відамля)
- 30 гадоў з часу пабудовы ХРАМА ПАКРОВА ПРАСВЯТОЙ БАГАРОДЗІЦЫ (1996, Камянецкі р-н, в. Чамяры)
- 140 гадоў з часу пабудовы ХРАМА СВЯТОЙ ВЯЛІКАМУЧАНІЦЫ ПАРАСКЕВЫ ПЯТНІЦЫ (1886, Камянецкі р-н, в. Мікалаева)
- 185 гадоў з часу пабудовы ХРАМА УЗВІЖАННЯ КРЫЖА ГАСПОДНЯГА (1841, Камянецкі р-н, в. Агароднікі (п/а Хадасы))
- 185 гадоў з часу пабудовы ХРАМА СВЯЦІЦЕЛЯ МІКАЛАЯ ЦУДАТВОРЦА (6.12.1841, Камянецкі р-н, в. Воўчын)
- 240 гадоў з часу пабудовы ХРАМА ПРААБРАЖЭННЯ ГАСПОДНЯГА (1786, Камянецкі р-н, агр. Дзмітровічы)
- 210 гадоў з часу пабудовы ХРАМА СВЯТОГА АРХАНГЕЛА МІХАІЛА (1816, Камянецкі р-н, в. Такары)
16 студзеня – 200 гадоў з дня нараджэння РАМУАЛЬДА ЛЮДВІКАВІЧА ТРАЎГУТА (1826, Камянецкі р-н, в. Шастакова - 1864), ваеннага дзеяча, генерала, аднаго з кіраўнікоў паўстання 1863 -1864гг. у Беларусі і Польшчы
24 студзеня – 75 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА МІХАЙЛАВІЧА ХОМІЧА (1951, Камянецкі р-н, в. Кунахавічы), вучонага-юрыста, заслужанага юрыста Беларусі
3 лютага – 80 гадоў з дня нараджэння ЯЎГЕНІІ ПАЎЛАЎНЫ ГАРОНЬКІНАЙ (03.02.1946, Камянецкі р-н, в. Расна), заслужанага настаўніка Беларусі
6 лютага – 100 гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ ВАСІЛЬЕВІЧА ВІРКО (1926, Камянецкі р-н, в. Ратайчыцы - 1945), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны
1 сакавіка – 70 гадоў з дня нараджэння ПАЎЛА ІВАНАВІЧА ЛУКА (1956, Камянецкі р-н, в. Жылічы), беларускага скульптара
12 красавіка – 485 гадоў з дня нараджэння ІПАЦІЯ ПАЦЕЯ (свец. АДАМА ЛЬВОВІЧА; 1541, Камянецкі пав. – 1613), царкоўнага і дзяржаўнага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага, пісьменніка-палеміста, філосафа, багаслова, аднаго з ініцыятараў і арганізатараў Брэсцкай уніі 1596г.
19 красавіка – 145 гадоў з дня нараджэння УСЕВАЛАДА МАКАРАВІЧА ІГНАТОЎСКАГА (1881, Камянецкір-н, в. Такары - 1931), вучонага-гісторыка, акадэміка АН Беларусі і АН Украіны, першага прэзідэнта АН Беларусі, грамадскага і палітычнага дзеяча
10 мая – 60 гадоў з часу заснавання вопытнай гаспадаркі “ПУШЧАНСКАЕ” на тэрыторыі запаведніка “Белавежская пушча” (1966)
25 мая – 135 гадоў з дня нараджэння КАРПА КАЛЕНІКАВІЧА КУЗЬКО (1891, Камянецкі р-н, в. Вугляны – 1941), удзельніка рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі
11 чэрвеня – 115 гадоў з дня нараджэння ЯЎГЕНА РЫГОРАВІЧА ПЯКАРСКАГА (1911, Камянецкі р-н, агр. Турна – 1942), удзельніка рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі і барацьбы з фашысцкімі захопнікамі ў гады вайны
26 чэрвеня - 40 гадоў з дня нараджэння ІРЫНЫ МІХАЙЛАЎНЫ КУЛЕШЫ (1986, Камянецкі р-н, в. Абяроўшчына), беларускай спартсменкі
25 ліпеня – 75 гадоў з дня нараджэння НІНЫ ФЁДАРАЎНЫ ФЕДАРУК (1951, Камянецкі р-н, в. Воля), урача-тэрапеўта, заслужанага работніка аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
29 ліпеня – 60 гадоў з дня нараджэння ЮРЫЯ ВЯЧАСЛАВАВІЧА ШАЎЦОВА (1966, Камянецкі р-н, в. Расна), палітолага
4 жніўня – 85 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА УЛАДЗІМІРАВІЧА ГРЫГАРЭЎСКАГА (1941, г. Камянец), урача
13 жніўня – 75 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА ІВАНАВІЧА ЛЫШЧЫКА (1951, г. Камянец – 2011), беларускага скульптара
9 верасня – 80 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ПЯТРОВІЧА САЎЧУКА (1946, Камянецкі р-н, в. Мшанкі), кандыдата фізіка-матэматычных навук, дацэнта
10 кастрычніка - 55 гадоў з дня нараджэння ВЯЧАСЛАВА ВІКТАРАВІЧА КАЛАЦЭЯ (1971, г. Камянец), культуролага, дацэнта, загадчыка кафедры этналогіі і фальклору БДУКІМ
11 лістапада – 95 гадоў з дня нараджэння ГЕОРГІЯ СЦЯПАНАВІЧА МУСЕВІЧА (1931, Камянецкі р-н, агр. Дзмітровічы - 2014), заслужанага трэнера Беларусі, краязнаўца, журналіста, выдатніка народнай адукацыі Беларусі, выдатніка асветы СССР
25 лістапада – 80 гадоў з дня нараджэння ВАЛЯНЦІНЫ ІВАНАЎНЫ РАЙ (1946, Камянецкі р-н, в. Трасцяніца), выкладчыка
7 снежня — 60 гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ УЛАДЗІМІРАВІЧА ЗАРЭЦКАГА (1966, г. Камянец), вертэбролага, хірурга, дацэнта, кандыдыта медыцынскіх навук, выдатніка аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
23 снежня – 230 гадоў з дня нараджэння ВІКТАРА ГЕЛЬТМАНА (1796, Камянецкі р-н, в. Вярховічы - 1874), рэвалюцыянера, удзельніка паўстання 1830 – 1831гг., кіраўніка абароны Дрэздэна падчас рэвалюцыі 1848 – 1849гг. у Германіі, пісьменніка, публіцыста