Вход Регистрация
О библиотекеБиблиотека
детям
Читателям Филиалы Информационные
ресурсы
Новости
и события
Методическая
копилка
Гостевая
книга
Краеведение Контакты
“Крыніцай звіняць твае словы, мая беларуская мова!”

Чую тваю жаўруковую музыку
У скошаных травах мурожных,
Мова! Як сонца маё беларускае,
Ты свецішся словам кожным.
Яўгенія Янішчыц

   Наша родная мова… Колькі мілагучнасці, таемнасці ў гэтым слове. Як хороша гучыць: матуля, каханне, суніцы, залатыя лісцікі на дрэвах… Мова – гэта тое, без чаго не можа жыць ніводны чалавек. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. Да Мiжнароднага дня роднай мовы 21 лютага для вучняў 4-х класаў ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Каменец” супрацоўнікі Камянецкай дзіцячай бібліятэкі правялі літаратурнае падарожжа “Крыніцай звіняць твае словы, мая беларуская мова!”. Пачалося свята з размовы пра гісторыю ўзнікнення Дня роднай мовы. А таксама пра неабходнасць яе захавання.
   Потым праводзіліся конкурсы і гульні, каб выявіць лепшага знаўца беларускай мовы. Вучні прадэманстравалі свае веды па беларускай мове і літаратуры. Найбольш актыўныя атрымалі салодкія прызы. Цікавасць у дзяцей выклікалі конкурсы: “Чытай свае, чытай роднае!”, “Эрудыты”,”Гаворым па-беларуску”, “Адгадай загадку”, “Перакладзі слова”, “Прыказкі і прымаўкі”, “Скарагаворкі” і інш. Вядучая прапанавала ў гэты дзень, 21 лютага, з сябрамі, настаўнікамі і роднымі размаўляць па-беларуску.
   У канцы мерапрыемства падвялі вынікі аб значнасці роднай мовы для кожнага народа і пазнаёмілі дзяцей з кнігамі беларускіх пісьменнікаў на кніжнай выставе “Сябруй з роднай мовай!”. Спадзяемся, што мерапрыемства, якое мы прысвяцілі нашай беларускай мове, нікога не пакінула абыякавым, і мы змаглі данесці да вучняў, што яе трэба ведаць і любіць. Усе прысутныя на мерапрыемстве яшчэ раз адчулі, якая мілагучная і прыгожая родная мова.
   Свята атрымалася! Яно было не толькі вясёлым і шумным, але і вельмі карысным, пазнавальным!

8.jpg9.jpg10.jpg

© 2011. Каменецкая центральная районная библиотека им.В.М. Игнатовского
Мы на ютубе