У Камянецкую дзiцячую бiблiятэку былi запрошаны вучнi 6 «Б» класса СШ №1 на літаратурна-пазнавальную гульню «З родным словам круглы год».
На працягу мерапрыемства бібліятэкар імкнулася паказаць усю прыгажосць і непаўторнасць роднай мовы, распавяла аб тым, які шлях прыйшлося прайсці беларускай мове. Дзеці пашырылі свой слоўнікавы запас і праявілі творчыя здольнасці. Яны прынялі ўдзел у гульні «Перакладзі», дзе паказалі добрыя веды ў перакладзе слоў на беларускую мову, разгадвалі загадкі і рэбусы.
Вучнi паспаборнічалі ў конкурсе скорагаворак, успомнілі беларускія прыказкі і прымаўкі, падбіралі розным прадметам беларускія назвы. У выкананні вядучага прагучалі вершы пра родную мову. Была аформлена кнiжная выстава «Слаўнае багацце мовы».