Творчая сустрэча вучняў 4 «Б» класа СШ №1 з паэткай, празаікам, журналістам Настассяй Нарэйкай адбылася ў Камянецкай дзiцячай бiблiятэцы 21 сакавiка. Маладая, таленавітая, з добрым сэрцам, нібыта сапраўдная чараўніца, – такой прадстала пісьменніца перад юнымі чытачамі. Настасся Нарэйка працуе адказным сакратаром у раённай газеце «Навіны Камянеччыны», з’яўляецца аўтарам кнігі «Магдэбургскае права маёй душы», за якую атрымала прэмію аблвыканкама імя У. Калесніка.
На роднай мове, прызналася паэтка, размаўлялі заўсёды і дома. Вось чаму так пранікнёна, пяшчотна, мілагучна гучаць яе паэтычныя радкі, кранаюць сэрца аповеды пра родную старонку і любоў да яе. Душэўная цеплыня і шчырасць паэткі захапілі вучняў, зачаравалі неверагодная прыгажосць беларускай мовы, арыгінальнасць вобразаў і драматычная лірычнасць твораў. Цікава юным чытачам было дазнацца і пра школьнае жыццё пісьменніцы, першае безадказнае каханне, якому было прысвечана шмат вершаў. Ахвотна творца адказвала і на пытанні, якіх было нямала. Да мерапрыемства аформлена кнiжная выстава «Настасся Нарэйка: такая як ёсць».
Сустрэча пісьменніцы з чытачамі адбылася цікавай і запамінальнай.