Вход Регистрация
О насБиблиотека
детям
Читателям Филиалы Информационные
ресурсы
Новости
и события
Методическая
копилка
Краеведение Контакты Гостевая
книга
Уладзімір Мінавіч Мазго — 65 гадоў с дня нараджэння

   Уладзіміра Мінавіча Мазго нарадзіўся 5 сакавіка 1959 года ў гарадскім пасёлку Зэльва Гродзенскай вобласці. У 1964—1968 гадах жыў з бацькамі ў Кемераўскай вобласці. У 1985 годзе завочна скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Служыў у Савецкай Арміі (1979—1981), быў карэспандэнтам шматтыражнай газеты «Інтэграл», супрацоўнікам рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання. У 1984—2002 гадах быў рэдактарам, загадчыкам рэдакцыі літаратуры для малодшага школьнага ўзросту выдавецтва «Юнацтва». Затым працаваў у выдавецтве «Мастацкая_літаратура», у часопісах «Вясёлка», «Полымя», «Нёман». З 2021 года — намеснік старшыні Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.
    Друкавацца пачаў у 1972 годзе ў зэльвенскай раённай газеце «Праца». У школьныя гады выступаў на старонках рэспубліканскага друку (газеты «Піянер Беларусі», «Чырвоная змена», «Знамя юности», «Літаратура і мастацтва», часопісы «Бярозка», «Вожык», «Маладосць»).

Аўтар паэтычных кніг

·        «Пад спеў крыніц» (1982)

·        «Вершаліна» (1987)

·        «Марафон» (1992)

·        «Анёл нябесны» (2007)

·        «Сакавіны» (2012, паэзія і проза)

·        «У нябёсах вясны» (2013, выбраныя творы)

·        «Знiчкi вечнасцi» (2020, паэзія і проза).

Кніг для дзяцей

·         «Калі спрачаюцца маланкі» (1989)

·         «Суседзі па сусвеце» (1994)

·         «Смехапад» (1999)

·         «Прыгоды марахода» (2002)

·         «Цуда-вуда» (2008)

·         «Таямнічая планета» (2008)

·         «Лепшыя сябры» (2012)

·         «Загадкавая азбука» (2012)

·         «Адвечныя скарбы Радзімы» (2013)

·         «Адкрывай свой родны край» (2013)

·         «Завітала ў госці казка» (2014)

·         «Слоны с Луны» (2014, пераклад з беларускай)

·         «Вавёркі лушчаць зоркі» (2019)

·         «Хутка стану чэмпіёнам» (2021)

·         «Казкі ката-марахода» (2022)

·         «Загадка — розуму зарадка» (2023)

   Асобныя творы перакладзены на рускую, англійскую, таджыкскую, чувашскую і іншыя мовы.
    Аўтар слоў многіх папулярных песень, што ўвайшлі ў рэпертуар зорак беларускай эстрады: Іны Афанасьевай, Анатоля Ярмоленкі, Алесі, Ядвігі Паплаўскай і Аляксандра Ціхановіча, Валерыя Дайнекі, Якава Навуменкі, Ірыны Дарафеевай, Алега Цівунова, Андрэя Хлястова, Дзмітрыя Качароўскага, Алены Саўленайтэ, Наталлі Бярнацкай, Валерыя Разанава, ансамбляў «Сябры», «Бяседа».
    Яго вершы сталі песнямі дзякуючы кампазітарам Алегу Елісеенкаву, Эдуарду Ханку, Леаніду Захлеўнаму, Уладзіміру Будніку, Валерыю Іванову, Мікалаю Сацуру, Зміцеру Яўтуховічу, Паўлу Яроменку, Дзмітрыю Даўгалёву і інш.
    Песні гучалі на міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар» у Віцебску, нацыянальным фестывалі песні і паэзіі «Маладзечна», міжнародных фестывалях у Вільнюсе і Беластоку.

Прызнанне

·         Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (з 1984)

·         Лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў галіне літаратуры (2005)

·         Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Васіля Віткі (2005)

·         Выдатнік друку Беларусі (2007)

·         Лаўрэат Рэспубліканскага конкурсу «Лепшы твор 2007 года» ў галіне песеннага жанру

·         Лаўрэат літаратурнай прэміі Залаты купідон (2008)

·         Ганаровы грамадзянін Зэльвенскага раёна (2008)

·         Пераможца конкурсу на лепшы літаратурны, мастацкі і музычны твор, прысвечаны 100-годдзю пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь, у намінацыі «Лепшая песня аб пагранічнай службе» (2018)

·         Ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі (2019)

·         Узнагароджаны Ганаровым знакам Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму (2019)

·         Падзяка старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта (2021)

·         Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Янкі Маўра (2023)


© 2011. Каменецкая центральная районная библиотека им.В.М. Игнатовского