Вход Регистрация
О насБиблиотека
детям
Читателям Филиалы Информационные
ресурсы
Новости
и события
Методическая
копилка
Краеведение Контакты Гостевая
книга
«Натхненне ад малой радзімы»

   З нагоды 80-годдзя Камянецкага раёна ў Камянецкай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя У.М. Ігнатоўскага была наладжана творчая сустрэча з пісьменнікам-земляком Васілём Аляксеевічам Жуковічам.  
   Літаратурна-музычную гасцёўню «Натхненне ад малой радзімы» распачалі песні пра родную старонку, напісаныя на словы Васіля Аляксеевіча. Прысутныя пазнаёміліся з жыццёвым шляхам і шматграннай творчасцю Васіля Жуковіча.
   Удзельнікі тэатральнай студыі «Вясёлая карусель» ДУ «Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі» падрыхтавалі інсцэніроўку верша «Кім быць», дэкламавалі шматлікія вершы адрасаваныя беларускім дзецям. 
   Цікава было пачуць жывое слова аўтара. Шчымлівыя і кранальныя прысвячэнні радзіме і блізкім людзям, а таксама добразычлівы гумар ў асабістым выкананні таленавітага земляка падаравалі сапраўднае свята ўсім прысутным. 
   Напрыканцы сустрэчы Васіль Аляксеевіч падараваў бібліятэцы шэраг сваіх кніг, падзяліўся творчымі планамі, адказаў на шматлікія пытанні прысутных, сярод якіх былі прадстаўнікі рознага ўзросту, зацікаўленыя творчасцю пісьменніка-земляка.  
   Сустрэча з Васілём Аляксеевічам Жуковічам стала значнай падзеяй для біблятэкі і яе чытачоў, дзе кожны жадаючы меў магчымасці атрымаць аўтограф знакамітага земляка і падрабязней пазнаёміцца з яго творчасцю ля выставы “Пяю табе, мой родны кут”.

4.jpg5.jpg

7.jpg9.jpg









10.jpg8.jpg

11.jpg12.jpg



Назад в раздел
© 2011. Каменецкая центральная районная библиотека им.В.М. Игнатовского