Кожны чалавек мае сваю Радзіму. Гэта месца, якое для чалавека з'яўляецца самым родным. Дзе б далёка не быў чалавек, родны край заўсёды будзе клікаць.
У Хадасоўскай сельскай бібліятэцы Тыдзень краязнаўчых ведаў “Мой край у сэрцы маім” пачаўся з арганізацыі выставы “Родны край – крыніца натхнення”. Працягнуў краязнаўчы тыдзень Дзень краязнаўства “Мой край, мая старонка”, арганізаваны для вучняў мясцовай школы. Бібліятэкар правяла для іх агляд выставы “Родны край – крыніца натхнення” і гульню-віктарыну “Мая родная Беларусь", якая прапаноўвала дзецям пабыць мастакамі і намаляваць не алоўкамі, а словамі карціну Беларусі: сінявокая, сяброўская, працавітая і інш. Дзень краязнаўства быў насычаны пазнавальнымі конкурсамі “Падумай і адкажы”, “ Гарады Беларусі”,” Перакладчык", якія праявілі эрудыцыю і выдатныя веды роднай мовы.
Ведаць гісторыю свайго роднага краю, сваёй вёскі, павінен кожны. З гэтай мэтай бібліятэкар пазнаёміла дзяцей са слайд-прэзентацыяй "Старонкі правінцыйнай гісторыі”, дзе дзеці даведаліся гісторыю і легенды сваёй вёскі, яе людзей і іх таленты. Скончыўся краязнаўчы тыдзень аглядам кніжнай выставы “Мая зямля, мая Радзіма завецца светла – Беларусь".