У кнізе Лявона Валасюка чытач пазнаёміцца з літаратурнымі творчымі партрэтамі вядомых не толькі на Берасцейшчыне, але і далёка за яе межамі мастакоў, пісьменнікаў, дойлідаў і народных майстроў. Пра ўсіх іх — сваіх настаўнікаў, калег па працы знаёмых ці блізкіх сяброў — аўтар, сам літаратар і мастак, піша з нязменнай удзячнасцю і павагай.